Літва прадоўжыла дзеянне транзітнага калідора - па ім беларусы могуць вярнуцца дахаты

26 марта 2020
Літва прадоўжыла дзеянне транзітнага калідора да паўночы 13 красавіка. Па ім беларусы могуць вярнуцца дахаты. Пешкі можна трапіць у краіну праз пункты пропуску "Мядзінікай" - "Каменны Лог", "Шальчынінкай" - "Беняконі" і "Райгардас" - "Прывалка". Між тым, з 24 сакавіка пры ўездзе на тэрыторыю Літвы ўведзены абавязковы двухтыднёвы каранцін.  У сувязі з гэтым, грамадзян Беларусі, якія вяртаюцца дахаты па транзітным калідоры праз Літву, просяць максімальна аператыўна звязацца з пасольствам Беларусі. Тэлефоны -  +37052662211, +37060016244. У дыпмісіі таксама расказалі, што рабіць, калі ў перыяд каранціну скончыўся тэрмін законнага знаходжання ў Літве. Замежным грамадзянам можна заставацца ў краіне да заканчэння каранціну.