Літургія ў гонар асвячэння храма Архістратыга Міхаіла

21 июля 2013
Напярэдадні святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі сёння ўзначаліў Боскую літургію ў гонар асвячэння храма Архістратыга Міхаіла. Гісторыя парафіі пачалася з чыгуначнага вагончыка, прыстасаванага пад невялікую цэркаўку, у якой праходзілі набажэнствы. Будаўніцтва крыжова-купальнага храма пачалося 10 гадоў таму, і цяпер на яго тэрыторыі знаходзяцца 46 мошчаў святых.
Архістратыг Міхаіл здаўна лічыцца заступнікам Беларусі. Прычым ушаноўваюць яго і праваслаўныя, і католікі. Так, перад сталічным касцёлам Алены і Сымона ўстаноўлена бронзавая скульптура гэтага святога.