Ліцэй БДУ ўчора адзначыў свой юбілей

7 февраля 2015

Ужо чвэрць стагоддзя тут рыхтуюць лепшых у галіне матэматыкі, фізікі і хіміі. Ліцэй вядучай ВНУ краіны ўчора адзначыў свой юбілей - 25 гадоў. За гэты час ён паспеў падрыхтаваць больш за 6 000 высакакласных спецыялістаў, якія сёння працуюць не толькі ў нашай краіне, але і па ўсім свеце. Акрамя саміх выпускнікоў, павіншаваць ліцэй прыйшлі і тыя, хто, па сутнасці, ствараў адну з лепшых навучальных устаноў Беларусі. Своеасаблівы вечар сустрэчы выпускнікоў завяршыўся святочным канцэртам.

І сёння не толькі ў ліцэі БДУ, але і амаль ва ўсіх школах і ўніверсітэтах у краіне сустракаюцца з былымі аднакласнікамі і настаўнікамі. Нагадаем, па традыцыі гэтыя сустрэчы праходзяць у першую суботу лютага.