Літоўскія турыстычныя агенцтвы разглядаюць для сваіх кліентаў беларускія санаторыі

25 апреля 2016

Высокі ўзровень медыцыны, аптымальная цэнавая палітыка і блізкая геаграфія. Літоўскія турыстычныя агенцтвы разглядаюць для сваіх кліентаў беларускія санаторыі. Прадстаўнікі тураператараў наведалі здраўніцы Гродзенскага раёна. У беларускіх бальнеалагічных курортаў - вялікі патэнцыял.

Цвятана Малінава, менеджар турыстычнага агенцтва, Літва:

"У Беларусі вельмі моцная медыцынская база і добры эквівалент цэнавай палітыкі. Таму ў нас таксама ёсць свая цікавасць - знаёміць з гэтай базай нашых грамадзян, таму што ёсць вызначаны пласт людзей, якія зацікаўлены менавіта ў лячэнні, добрым якасным лячэнні. І мы пераконваемся, што моцная медыцынская база будзе запатрабаваная".

Проматур літоўскіх турагентаў па гродзенскіх санаторыях стаў працягам маркетынгавага праекта рэгіёна. Пасля аналагічнага візіту польскіх аператараў падпісана 9 пагадненняў з гродзенскімі санаторыямі. І першыя аўтобусныя чартары з гэтай краіны тут чакаюць ужо ў сярэдзіне мая.