Новы выпадак жорсткага цынізму на мяжы з Літвой. На ўчастку пагранпаста "Ліхачы" беларускія пагранічнікі выявілі бежанца, які не мог самастойна перасоўвацца і клікаў на дапамогу. За ўсім гэтым на сумежным баку назіралі літоўскія сілавікі. Ужо традыцыйна замест разгляду хадайніцтва аб прадастаўленні статусу бежанца такіх выдвараюць на лінію мяжы. Разумеючы, што мужчыну патрэбна кваліфікаваная медыцынская дапамога, беларускія пагранічнікі выклікалі хуткую. Але як толькі яна пад'ехала, літоўскія вайскоўцы сталі цягнуць мігранта на сваю тэрыторыю.
Мяркуючы па ўсім, асноўная прычына ласкі літоўскага боку - імавернасць публічнай агалоскі цынізму літоўскіх пагранічнікаў у СМІ. Пакінуць у небяспецы чалавека (у тым ліку жанчын і дзяцей) стала нармальнай практыкай для прадстаўнікоў еўрапейскіх памежных ведамстваў.













