Літоўскія санітарныя службы пачалі дэзінфекцыю ўсяго транспарту, які заязджае на тэрыторыю краіны

23 июля 2013
Літоўскія санітарныя службы сёння пачалі дэзінфекцыю ўсяго транспарту, які заязджае на тэрыторыю краіны, а таксама пасажыраў і вадзіцеляў, якія перасякаюць мяжу. Падобныя меры праводзяць у пазбяганне распаўсюджвання вірусу афрыканскай чумы свінняў. Да сённяшняга дня растворам апрацоўвалі толькі транзітныя грузавыя аўтамабілі. Зараз кантроль закрануў і легкавыя аўто. Варта дадаць, што такую апрацоўку праводзяць толькі на ўезд у Літву.

Дэзінфекцыю транспарту праводзяць пры дапамозе пакрыцця, прасякнутага растворам. Такую ж апрацоўку робяць і грамадзянам - людзі ў абутку праходзяць па гэтым пакрыцці.