Літоўскі бок аднавіў прыём грузавога транспарту на мяжы з Беларуссю

4 мая 2018

Літоўскі бок аднавіў прыём грузавога транспарту ў пунктах пропуску на мяжы з Беларуссю, паведамілі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Сёння раніцай з-за збояў інфармацыйных сістэм на літоўскім баку прыйшлося працаваць у ручным рэжыме, і гэта павялічыла тэрміны афармлення. Зараз уезду ў Літву чакаюць каля 400 вялікагрузных аўтамабіляў. Перавозчыкаў просяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту.