Літаратурны анлайн-марафон "Чытаем класіку разам" працягваецца

15 апреля 2020
Ужо больш як дзесяць чытальнікаў агучылі "Каласы пад сярпом тваім".  Сярод іх артысты, журналісты, культурныя і грамадскія дзеячы. Глядзець і слухаць праект можна на працягу двух тыдняў. Сустракаюцца з віртуальнай аўдыторыяй з зал Музея гісторыі беларускай літаратуры ў 16 гадзін штодня. Даступны праект на YouTube-канале і ў сацыяльных сетках музея. Да марафона далучаюцца і нашы калегі. Сёння свой голас раману Караткевіча падарыла вядучая і намеснік галоўнага дырэктара Агенцтва тэленавін Вікторыя Сянкевіч.

Інфармацыйную падтрымку праекту "Чытаем класіку разам" акажуць і платформы Белтэлерадыёкампаніі. Чытанні з'явяцца на YouTube-канале і сайце тэлеканала "Беларусь 3".

Ад аўдыторыі чакаюць зваротнай сувязі. Дзяліцеся відэа з сябрамі ў сацыяльных сетках і не забывайцеся пра хэштег #чытаем_класіку_разам.