Літаратурна-інтэрактыўную выставу "Лукамор'е" ладзяць у сталіцы

21 января 2016

Наведаць хату беднага рыбака або трапіць у палац да цара Салтана. Літаратурна-інтэрактыўную выставу "Лукамор'е" ладзяць у сталіцы. У свет казак Пушкіна пераўтварыўся кінатэатр "Электрон". Тут прадэманстраваны 30 фігур герояў з дзяцінства. Многія экспанаты рухаюцца і ўзаемадзейнічаюць адзін з адным. Раней казачная выстава падарожнічала па гарадам Расіі.

На выставе ёсць некалькі фотазон са зброяй багатыроў і ступай Бабы-ягі. Арганізаваны і тэматычныя інтэрактыўныя экскурсіі.