Літаратурная гульня аб'яднала 4 сотні мінчан

20 сентября 2014
Горад чытае. Літаратурная гульня, прысвечаная гісторыі сталічных бібліятэк, аб'яднала 4 сотні мінчан. Шукаюць падказкі на цэнтральных вуліцах, ля помнікаў і ў чытальных залах. Заданні ў каманд аднолькавыя. Напрыклад, адгадаць помнік пісьменніку або знайсці бібліятэку па апісанні, але маршруты розныя. Кірункі да фінішу ўдзельнікі пракладваюць самастойна.

Расказвае Аляксандра Драгун: Ля Нацыянальнай бібліятэкі быццам злёт веласіпедыстаў. Паркоўкі занятыя, але ўладальнікаў двухколавых не бачна. Усе накіроўваюцца ў чытальную залу - гуляць.

Гонка аб'яднала 4 сотні чалавек. Але сэнс гульні не ў тым, каб паказаць свае веды па літаратуры. Заданні звязаны з гісторыяй і геаграфіяй Мінска, у прыватнасці, гарадскіх бібліятэк.

Простору самага вялікага алмаза выкарысталі як першы этап гульні - каманды шукалі падказкі ў інтэр'еры і адгадвалі рэбусы. Заданні ва ўсіх аднолькавыя. Напрыклад, адгадаць помнік пісьменніку або знайсці бібліятэку толькі па апісанні.

Гульня аб'ядноўвае пакаленні. Шукаюць адказы і пракладваюць маршрут цэлымі сем'ямі.

Хуткія крокі свой маршрут пераадолеюць пешшу. Ім не прывыкаць. Праз гульню сваю кемлівасць правяраюць 13 разоў запар.

Каманды ў асноўным па тры чалавекі. Удзельнічаюць як веласіпедысты, так і пешаходы. Для іх розныя крытэрыі.

Музычная, на даху і бібліятэка для невідушчых. У кожнай каманды свой маршрут, які яны пракладваюць самастойна. Прыпынак запланаваны і ля самай маленькай бібліятэкі. Літаратурнае сховішча памерам са шпакоўню прызначана для абмену кнігамі.

У гульні закранаюць і сур'ёзныя пытанні. Напрыклад, стан гарадскіх бібліятэк, а больш дакладна, умовы карыстання кнігамі, сучасныя метады працы і інтэр'ер залы для чытання.

У гэтыя хвіліны гонка працягваецца. Дарэчы, кожнай камандзе адводзяць максімум 6 гадзін, каб пераадолець 15 пунктаў на карце і фінішаваць у Нацыянальнай бібліятэцы.