Круглы стол да Дня беларускага пісьменства праходзіць сёння ў Палацы Рэспублікі. У гэтыя хвіліны літаратары, журналісты і публіцысты 15-ці краін падводзяць вынікі дыскусійнай пляцоўкі. Меркаванні сабраліся дзякуючы анлайн-фармату. Сем дзясяткаў экспертаў абмяркоўвалі існаванне адзінай гуманітарнай прасторы паміж Усходам і Захадам: ці здольная зараз Еўропа наводзіць культурныя масты, ці могуць кнігі вырашыць праблему гендарнай ідэнтыфікацыі. Так, сёння прадэманстравалі выданні аб парушэнні правоў жанчын, а яшчэ падзяліліся меркаваннямі аб магчымых гуманітарных катастрофах.
Дзень беларускага пісьменства
Большая частка ўдзельнікаў заўтра працягне абмеркаванне, але ўжо ў сталіцы Дня беларускага пісьменства. У Капылі ўжо ператвараюць вуліцы ў кнігарню даўжынёй некалькі кіламетраў.













