Лісіца, якая напала на жыхароў Мазыра, была хворая на шаленства

14 ноября 2017

Гэта пацвердзілі лабараторныя даследаванні. У тых мікрараёнах горада, дзе быў заўважаны звер, аб'яўлены карантын на 60 дзён. На працягу гэтага часу ветэрынарная служба і санэпідстанцыя правядуць прафілактычныя мерапрыемствы, каб папярэдзіць распаўсюджванне шаленства сярод хатніх жывёл. Ад нападу лісы ў мазырскую бальніцу з укусамі былі шпіталяваныя 9 чалавек, сярод іх трое дзяцей.