Лёзна святкуе 76-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

10 октября 2019
Гарадскі пасёлак Лёзна святкуе 76-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На тэрыторыі Віцебскай вобласці менавіта гэты райцэнтр першым пазбавілі ад ворага. У вёсцы Альховік сёння ўрачыста адкрылі памятны знак. У 43-м і ў 44-м тут размяшчаўся паходна-палявы шпіталь, куды звазілі параненых з усёй акругі. У вёсцы былі пахаваныя больш за 200 байцоў Чырвонай арміі, пазней астанкі абаронцаў перапахавалі ў мемарыяльным комплексе "Адаменская гара".