Лёзна адзначае 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

13 октября 2018

Госці з розных рэгіёнаў краіны сёння з'ехаліся ў Лёзна. Гарадскі пасёлак адзначае 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Віцебскай вобласці менавіта гэты райцэнтр першым ачысцілі ад ворага. У кастрычніку 1943 Лёзна вызвалілі войскі Калінінскага фронту. Сёння ў гарадскім пасёлку адкрыўся абноўлены мемарыял "Адаменская горка". Тут каля тысячы чалавек, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Да 75-годдзя вызвалення райцэнтра зроблена вялізная пошукавая праца - удалося ўсталяваць сотні прозвішчаў пахаваных тут абаронцаў Радзімы. Рэпартаж Марыны Раманоўскай.

10 кастрычніка 1943 - асаблівая дата для жыхароў Лёзна. Менавіта гэты райцэнтр першым у Віцебскай вобласці быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтага моманту гарадскі пасёлак ляжаў у руінах. Сцяг перамогі замацавалі на храме, які цудам ацалеў.

Жыхары Лёзна адчулі ўсе жахі вайны. Захопнікі спальвалі вёскі, знішчалі мірных жыхароў. У невялікім раёне больш за 80 воінскіх пахаванняў, дзе каля 30 тысяч чалавек.

Мемарыял "Адаменская горка". Ён захоўвае памяць пра абаронцаў Радзімы, якія загінулі ў баях і памерлі ад раненняў у шпіталях. Да 75-годдзя вызвалення гарадскога пасёлка мемарыяльны комплекс рэканструявалі.

На тэрыторыі мемарыяла каля тысячы чалавек. Да нядаўняга часу былі вядомыя 500 прозвішчаў пахаваных тут воінаў-вызваліцеляў. Да 75-годдзя вызвалення гарадскога пасёлка музейшчыкі разам са школьнікамі правялі вялікую пошукавую працу. Дзякуючы ёй удалося ўсталяваць яшчэ сотні прозвішчаў.

Сярод пахаваных на тэрыторыі мемарыяла і Мікалай Лашкоў. Сваякі загінуўшага па крупінках збіраюць звесткі пра малодшага лейтэнанта. Марына Фралова - яго пляменніца. Менавіта яна і стала ініцыятарам абнаўлення месца памяці. Вялізную працу ўдалося зрабіць у максімальна кароткія тэрміны. Да добраўпарадкавання тэрыторыі пахавання падключыліся і жыхары Лёзна.

Павіншаваць жыхароў Лёзна са святам прыехалі госці з розных рэгіёнаў краіны. У райцэнтры разгарнуліся культурныя, забаўныя, спартыўныя пляцоўкі. Аматары праводзіць час з карысцю для здароўя прыйшлі ў культурна-аздараўленчы цэнтр. У новым будынку, які ўрачыста адкрылі сёння, ёсць вялікі басейн, трэнажорная і спартыўная залы.

На тэрыторыі Віцебскай вобласці вялізная колькасць пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Адна з самых вялікіх брацкіх магіл знаходзіцца ў Дубровенскім раёне. Памяць пра загінуўшыў захоўвае мемарыял "Рыленкі". Чакаецца, што ўжо ў наступным годзе ён атрымае новае жыццё. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя