Маштабнае святкаванне Дня абаронцаў і векавога юбілею Узброеных сіл Беларусі на "Лініі Сталіна"

24 февраля 2018

Маштабныя святкаванні разгарнуліся сёння і на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". Арганізатары рэканструявалі цэлы шэраг гістарычных падзей, пачынаючы з часоў Грамадзянскай вайны. Гледачы змаглі ўбачыць і падзеі Вялікай Айчыннай вайны. У прыватнасці, Віцебскую наступальную аперацыю, якая пачалася ў лютым 1944-га.

Рэканструявалі і падзеі Афганскай кампаніі. Адзначу, на працягу 10 гадоў у розных аперацыях на тэрыторыі Афганістана ўдзельнічалі больш як 28 тысяч беларускіх воінаў-інтэрнацыяналістаў. Здзіўлялі гледачоў і выставай сучаснага ўзбраення і тэхнікі, а таксама паказальнымі палётамі авіяцыі.