Ліманарый Батанічнага сада запрашае акунуцца ў лета

8 октября 2019

У пошуках яркіх эмоцый! Акунуцца ў трапічны і субтрапічны клімат сярод восені і зімы запрашае аранжарэя цытрусавых у Батанічным садзе ў Мінску. Ліманарый будзе адкрыты для экскурсій з лістапада па люты. Тут - самая вялікая ў нашай краіне калекцыя: усяго больш за сто відаў цытрусавых. Сярод іх і рэкардсмены. Напрыклад, новазеландскі гатунак лімона, вага плода якога можа дасягаць кілаграма.

Ганна Козел,  экскурсавод Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі: "Тут паказаныя ўсім вядомыя лімоны, мандарыны, апельсіны, грэйпфруты. Не зусім вядомыя, але ўжо прыцягваюць увагу цытроны, ёсць у нас такі самы знакаміты гатунак "рука Буды". Ёсць яшчэ гатунак "фартунела", які прадстаўлены відам каламандын японскі пярэстай формы". 

Вывучыць усю разнастайнасць экзатычных раслін з усяго свету можна і ў агульнай вялікай аранжарэі Батанічнага сада. Экскурсіі там праводзяцца круглы год.