Ліміт страхавога кампенсавання пры афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ павялічаны да 800 еўра

11 Мая 2019

Важная навіна для аўтааматараў. Ліміт страхавога кампенсавання пры афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ павялічаны з 400 да 800 еўра. Гэта прадугледжана ўказам "Аб страхаванні", які сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Дакумент накіраваны на спрашчэнне і лібералізацыю ў гэтай сферы страхавання. Дазваляецца таксама выплачваць кошт рамонту аўтамабіляў,  якія патрапілі ў аварыю, без уліку ступені зносу пашкоджаных дэталяў. Панізіліся памеры страхавых унёскаў і тарыфаў у асобных відах абавязковага страхавання.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя