Лілія Ананіч: Беларусі неабходная тэхналагічная трансфармацыя тэлевяшчання

6 февраля 2017

Беларусі неабходная тэхналагічная трансфармацыя тэлевяшчання. Пра гэта сёння гаварыла кіраўнік Міністэрства інфармацыі на выніковай калегіі ведамства. Паводле слоў Ліліі Ананіч, тэлекампаніям неабходна перайсці да вяшчання ў фармаце HD. Менавіта такія планы Белтэлерадыёкампаніі былі аб’яўленыя на сустрэчы. Гаварылі тут і аб праблемах рэкламнага рынку ў медыя, падвялі таксама вынікі 2016. Спецыялісты і медыяэксперты адзначаюць пазітыўныя змены ў развіцці анлайн-фарматаў як тэлевяшчання, так і друкаванай прэсы, а таксама ў інфармацыйных стужках у сацсетках.

Лілія Ананіч, Міністр інфармацыі Беларусі: "Рэалізавана вельмі шмат знакавых міжнародных праектаў, журналісцкіх праектаў. Вы ведаеце нашы выставы, нашы форумы. Мы актыўна працавалі ў прасоўванні нашых інтарэсаў у пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, літаральна падрыхтаваныя ўжо новыя пагадненні з Егіптам, са Шры-Ланкой, з шэрагам іншых дзяржаў".

Марат Маркаў, намеснік Старшыні Белтэлерадыёкампаніі: "У 2016 годзе мы шматлікія праекты перавялі ў сапраўды добрую студыю. Яны атрымалі новы фармат, новае гучанне. Мы ўпершыню выкарысталі такое паняцце, як паўнавартасная выязная студыя, на найбуйнейшых мерапрыемствах. І, шчыра кажучы, вось такімі навінкамі мы будзем здзіўляць і ў 2017 годзе".

Ужо ў сераду ў Мінску адкрыецца міжнародны кніжны кірмаш. Тут збяруцца вядучыя выдаўцы больш як з 30 краін. На выставе будуць паказаныя лепшыя беларускія навінкі.