Ліфты новага пакалення ўсталёўваюць у шматпавярхоўках сталіцы

28 марта 2019

Ліфты новага пакалення ўсталёўваюць у шматпавярхоўках сталіцы дзеля бяспекі і захавання іх прывабнага выгляду. Рухомыя кабіны  антывандальныя, выкананыя з сучасных матэрыялаў і аснашчаныя камерамі відэаназірання. Інфармацыя будзе захоўвацца на працягу двух месяцаў. Сачыць за тым, што адбываецца ў кабіне, спецыялісты змогуць і ў рэжыме анлайн. Работы па замене старых ліфтаў на сучасныя ўжо ідуць у Заводскім раёне сталіцы.

Сёлета ў Мінску плануецца замяніць больш за 2 тысячы ліфтаў. Тэрмін службы рухомай кабіны - ад 25 да 30 гадоў.