Лідская авіябаза атрымала 4 вучэбна-баявыя самалёты Як-130

11 мая 2019

Новую партыю вучэбна-баявых самалётаў Як-130 атрымалі Узброеныя Сілы Беларусі. Сёння ў Лідскай 116-й авіябазе прайшла ўрачыстая перадача 4 крылатых машын. Фармуляры ад самалётаў лётчыкам уручыў Міністр абароны Андрэй Раўкоў. Унікальныя лётна-тэхнічныя характарыстыкі новага самалёта пашырылі магчымасці па падрыхтоўцы лётнага складу. Абсталяванне кабіны Як-130 можна наладзіць пад любы тып сучасных самалётаў і навучыцца кіраваць штурмавікамі, знішчальнікамі або бамбардзіроўшчыкамі. А менавіта гэтыя тыпы крылатых машын плануецца закупіць у найбліжэйшы час для беларускай арміі. 

Першыя пастаўкі самалётаў Як-130 былі ажыццёўлены на Лідскую авіябазу яшчэ ў 2015 годзе. За гэты час інжынерна-тэхнічны склад авалодаў усімі тонкасцямі яго эксплуатацыі.