Лідараў студатрадаўскага руху ўзнагародзілі на плошчы Дзяржаўнага флага

29 октября 2013
Там сабраліся прадстаўнікі лепшых студэнцкіх атрадаў гэтага года. Моладзь працавала на самых знакавых аб'ектах Беларусі, а таксама ў Расіі, Украіне, Польшчы і нават Венесуэле.

Падрабязнасці ў Кацярыны Шыбко.

У сталіцу хлопцы і дзяўчаты з'ехаліся з усіх рэгіёнаў краіны. На юбілей у Беларусь прыехалі нават госці з Расіі - актывісты маладзёжных арганізацый і кіраўнікі кампаній, у якіх і працавала наша моладзь.

Некаторыя топ-менеджары ў Мінск прыехалі з Крайняй Поўначы суседняй краіны. Там беларускія студэнты працавалі на будаўніцтвеі расійскага магістральнага экспартнага газаправода Баваненкава. Паводле слоў кіраўнікоў кампаній, з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі яны супрацоўнічаюць ужо 6 гадоў. Для іх, прызнаюцца, гэта ў першую чаргу надзейны партнёр.

Для саміх маладых людзей, з аднаго боку, гэта магчымасць падзарабіць (на некаторых аб'ектах зарплата больш за 10 мільёнаў за месяц), з другога, сябе зарэкамендаваць і навучыцца працаваць у вялікай камандзе.

Сёння лепшымі прызнаныя 9 беларускіх атрадаў. Яны працавалі на самых знакавых аб'ектах. Іх імёны ўжо ўвайшлі ў гісторыю будаўніцтва не толькі беларускіх сімвалаў. Пра нашых актывістаў гавораць і далёка за мяжой. Дагэтуль у Казахстане вуліца Студэнцкая з'яўляецца своеасаблівай славутасцю: менавіта яе роўна паўстагоддзя таму пабудаваў першы беларускі атрад.