Лідар J:Морс даў бясплатны канцэрт у пінскай гімназіі

27 октября 2019

Рок-група, чые сінглы сталі класікай беларускай музыкі, рыхтуецца да 20-годдзя. Вялікі юбілейны канцэрт "J:МОРС" дасць ужо 2 лістапада ў Мінску. У рамках тура не толькі вялікія пляцоўкі, але і актавая зала гімназіі Пінска. Там лідар групы Уладзімір Пугач сыграў бясплатны акустычны канцэрт для вучняў і настаўнікаў роднай школы. У сваім акаўнце ў Instagram спявак прызнаўся, што там пачынаў займацца музыкай і апошні раз выходзіў на сцэну школы ў 1993 годзе. Усяго ў юбілейным туры групы 12 гарадоў. Да 28 лістапада артысты дадуць канцэрты ў Віцебску, Гродне, Гомелі і Маскве.