У Лідскім раёне бізнесмен аднаўляе ўнікальны аб'ект XIX стагоддзя

4 января 2018

У Лідскім раёне бізнесмен аднаўляе адзіны ў Беларусі вадзяны млын. Унікальны аб'ект XIX стагоддзя беларус выкупіў і рэстаўруе вось ужо другі год. Зараз падземную раку можна будзе ўбачыць праз партал, а пад Лідай з'явіцца востраў з нячыстай сілай.

Расказвае Дзмітрый Смірноў.

Генадзь успамінае: два гады таму, калі ўсе паперы былі аформленыя, яны прыехалі ўжо на свой млын і ўбачылі... амаль руіны. Унікальную канструкцыю XIX стагоддзя за два стагоддзі, як і суседнія шляхецкія сядзібы, з'ела разруха. Не перабудаваць, а рэстаўраваць вырашыў аўтар турыстычнага комплексу.

Дарэчы, рамантуюць тут у Дворышчы зараз не толькі будынак: чарцяжы механізмаў, так скажам, падземнага ўзроўню ўжо гатовыя. Генадзь мае намер захаваць старажытны каменны артэфакт.

Гэта адзіны млын ва ўсёй Беларусі, дзе вадзяное кола знаходзілася не знадворку, як звычайна, а пад будынкам. І гэтую дэталь тут збіраюцца аднавіць.

Прычым гэта будзе не частка дэкору, а цалкам рабочы механізм. Млын, як і два стагоддзі таму, павінен малоць муку. У аўтара гэтага праекта ёсць перакананне: аўтэнтычнасць цагляных сцен і жоранаў - тое, на чым эканоміць не варта. Дрэнна для бізнесу.

ЦІкавіць будынак будзе не толькі архітэктурай, напаўняюць тутэйшыя паверхі зыходзячы з турыстычных чаканняў. Камеры катаванняў, прыватная калекцыя сярэднявечнай зброі і рыцарскіх даспехаў, майстар-класы па старабеларускай кухні. І, падобна, з акцэнтам на гісторыю і міфалогію не памыліліся. Эксперты з турыстычных фірм і інтэрнэт-парталаў ужо ацанілі задумку.