Асабісты прыём грамадзян у Докшыцкім раёне правёў Анатоль Ліневіч

16 июня 2020
Сёння жыхары Докшыцкага раёна змаглі звярнуцца да памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча. Жаласны стан могілак турбуе старэйшыну вёскі Паўднёвае Гняздзілава. Агароджа струхлела. Як і аўтакрама, якая абслугоўвае вяскоўцаў. Яны просяць, каб на маршрут паставілі навейшы аўтамабіль, які будзе працаваць без паломак і выглядаць эстэтычна – усё ж адзіны гандлёвы аб'ект у вёсцы. А жыхарка аграгарадка Параф’янава распавяла аб тым, што дарога да мясцовай амбулаторыі ў дрэнным стане. І яна, інвалід І групы, на калясцы не можа дабрацца да медустановы. Яшчэ адно нараканне на якасць мясцовых дарог і ад жыхароў вёскі Слабада. 

З пачатку года ў Докшыцкі райвыканкам паступіла 69 зваротаў - на дзесяць больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аднак удвая знізілася колькасць зваротаў у вышэйшыя органы. Гэта гаворыць аб аператыўным і вычарпальным разглядзе праблемных пытанняў на ўзроўні раёна.