Асабісты прыём грамадзян правёў сёння ва Ушачах Уладзімір Андрэйчанка

2 июня 2020
Асабісты прыём грамадзян  правёў сёння ва Ушачах старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка. Звярталіся як з прыватнымі просьбамі, так і з калектыўнымі. Так, сярод пытанняў - неабходнасць будаўніцтва інтэрната побач з мясцовым фізкультурна-аздараўленчым клубам. Сучасны цэнтр з басейнам карыстаецца папулярнасцю ў спартсменаў, і для таго, каб размясціць усіх жадаючых, патрэбны камфортныя ўмовы. А жыхароў вёскі Гута хвалюе стан дарожнага палатна. З-за рэканструкцыі моста ў райцэнтры, транспарт адпраўляюць у аб'езд па гравійцы. Людзі просяць прывесці дарогу ў належны стан. 

Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Людзі падказваюць тыя нявырашаныя пытанні, якія ў нас ёсць, і нават падказваюць іх шляхі рашэння. У цэлым такое становішча стабільнае, людзі імкнуцца прымножыць тое, што зроблена і працаваць на будучыню".

Развіццё сацыяльнай сферы і АПК 

Уладзімір Андрэйчанка пабываў на будпляцоўцы дзіцячай школы мастацтваў - работы набліжаюцца да завяршэння. Увага  і аграрна-прамысловаму комплексу. Як дадатны прыклад - стварэнне на месцы старых ферм сучаснага свінарэпрадуктара. Рабочыя месцы тут атрымалі жыхары некалькіх вёсак.