Асабістыя прыёмы міністрамі грамадзян і юрасоб працягваюцца

13 декабря 2017

Асабістыя прыёмы міністрамі грамадзян і юрасоб прадоўжацца ў снежні. Сёння асабісты прыём правядзе старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо, а 15-га - міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч. 20 снежня пройдзе сустрэча з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам. Таксама прыёмы пройдуць 22-га, 27-га і 29-га снежня. Адзначым, асабісты прыём праводзіцца па папярэднім запісе.