Асабістыя гісторыі людзей, якія перамаглі каранавірус

24 мая 2020
Тэма каранавіруса ўжо не першы месяц у топе медыяпрасторы, і, вядома, нельга абмінуць  увагай, хто асабіста сутыкнуўся з гэтай хваробай. Нядзіўна, што сярод тых, хто  захварэў,  ёсць медыкі - авангард у барацьбе за здароўе і жыцці людзей. Зрэшты, пад ударам можа апынуцца кожны. Сваім вопытам сустрэчы з вірусам з нашай здымачнай групай падзяліліся дзве жанчыны - загадчыца аддзялення рэанімацыі адной са сталічных клінік і мама з Гродна, якая апынулася на бальнічнай койцы разам са сваёй шасцігадовай дачкой. Хвароба  ва ўсіх адна, але працякала зусім па-рознаму. Асабістыя гісторыі па той бок палат у нашай традыцыйнай серыі рэпартажаў "Перажыць каранавірус".