Льготы пры паступленні выпускнікам аграрных класаў і салдатам тэрміновай службы

5 июня 2020
Правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы сёння адкарэктаваны ўказам Прэзідэнта. Так, выпускнікі профільных аграрных класаў пры паступленні на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці будуць залічвацца па выніках сумоўя без уступных выпрабаванняў. 

Таксама ў дакуменце прапісаны перавагі для абітурыентаў, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, пры наяўнасці рэкамендацыі воінскіх часцей. Акрамя гэтага, Мінтрансу даручана вызначыць парадак прафесійнага адбору будучых студэнтаў для атрымання вышэйшай адукацыі па асобных спецыяльнасцях грамадзянскай авіяцыі. Адзначым, падрыхтоўку такіх спецыялістаў плануюць пачаць з 2021 года на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя