Кажаны пасяліліся ў адным з дамоў Брэста

15 июня 2019

Скардзяцца на новых суседзяў  жыхары аднаго з жылых дамоў Брэста. Сітуацыя, здаецца, звычайная, але суседзі ахоўваюцца міжнародным законам і высяляць іх нельга. Гэта рэдкія кажаны. Яны зрабілі гняздо ў сценах, шумяць па начах і палохаюць людзей. 

Марыя Тройніч пра тое, як шукаюць выйсце з сітуацыі. На гэтых кадрах кажаноў лёгка прыняць за птушак: вельмі нязвыкла яны выглядаюць на фоне гарадскога ландшафту. Але мясцовыя жыхары назiраюць такія палёты штовечар. У шчылінах сцен пяціпавярховага дома пасялілася цэлая калонія лясных звяркоў -  каля 60 асобін. Некаторыя з іх нават трапляюць у кватэры.

Але такому суседству рады не ўсе. Пенсіянер Міхаіл Гуцікаў ужо стаміўся мыць вокны свайго балкона.  На думку мужчыны, кажаноў трэба выселіць, а шчыліны  замазаць. З такой просьбай ён звярнуся ў ЖЭС. Але там адказалі, што разбураць гнёзды яны не маюць права.

Як сцвярджаюць вучоныя, у доме пасялілася малая вячэрніца. Гэта вельмі рэдкі від, які ахоўваецца законам. І пакуль Брэст  адзіны беларускі горад, які аблюбавалi такія кажаны.  Паводле слоў спецыялістаў, брастаўчанам трэба толькі радавацца, бо кажаны выбіраюць экалагічна чыстыя мясціны. Але ў горадзе ў гэтых млекакормячых  шмат праблем. 

Гэта  дзіцяня кажана. Яму ўсяго паўтара тыдня. Мышаня выпала з вышыні пятага паверха і спрабуе вярнуцца ў гняздо. На жаль, самастойна зрабіць у яго гэта не атрымаецца, хутчэй за  ўсё, звярок загіне. У лесе кажаны звычайна селяцца ў дрэвах. I мышаняты залазяць у гняздо па ствале. Пакуль да канчатковага кампрамісу ў вырашэнні праблемы вучоныя і жыхары не прыйшлі. Як варыянт выхаду з сітуацыі -  зрабіць для звяркоў своеасаблівы трамплін. Так і бруду не будзе, і мышаняты застануцца цэлымі. Распрацоўкай камунальныя службы зоймуцца ў найбліжэйшы час.