Лета вярнулася на Міншчыну

12 августа 2019

У пачатку гэтага тыдня ўмовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Заўтра ў сталіцы да плюс 24. Але магчымы дождж і навальніца - сіноптыкі аб'явілі штармавое папярэджанне. А вось з серады пахаладае - паўплывае атмасферны фронт з Польшчы. У сераду і чацвер днём да 19 цяпла, ноччу 13-15 з плюсам. Пятніца ж парадуе сонечным надвор'ем без ападкаў.