Лета вярнулася

14 июля 2014

На змену пахмурным, даждлівым і ветраным дням у сталічны рэгіён прыйшло цёплае і сонечнае надвор'е. Кароткачасовыя навальнічныя ападкі, паводле прагнозаў сіноптыкаў, магчымыя толькі ў першай палове тыдня. А вось з чацвярга сінаптычную карціну будзе фарміраваць антыцыклон з Заходняй Еўропы. Днём слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 25-30, а ноччу не апусцяцца ніжэй за 16 градусаў.



Дзмітрый Рабаў, начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра: У суботу і нядзелю можна будзе выехаць за горад, адпачыць на прыродзе. Нас чакае спакойнае надвор'е. Дажджоў не прагназуецца, тэмпература складзе 23-28 градусаў цяпла.



Тэмпература паветра ў другой палове ліпеня, паводле прагнозаў, будзе вышэй за норму на 2-3 градусы. Звычайная сярэднясутачная тэмпература для другога месяца лета -17-18 градусаў з плюсам.