Лета сёлета ў Беларусі будзе гарачым

19 Сакавіка 2015

Аб гэтым сёння рассказалі журналістам у Нацыянальным гідраметэацэнтры. Там правялі спецыяльную прэс-канферэнцыю на тэму змены клімату. Гэта пытанне прапанавала абмеркаваць Сусветная метэаралагічная арганізацыя. Размова ў першую чаргу ідзе аб глабальным пацяпленні. У Беларусі за апошнія 10 гадоў сярэдняя тэмпература павялічылася на адзін-два градусы і зараз складае сем. На надвор'е ў нашай краіне ўплывае, першым чынам, Атлантыка. Ад яе і залежыць чаргаванне цыклонаў і антыцыклонаў.

Анатоль Палішчук, выканаўца абавязкаў начальніка Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Беларусі: "Клімат змяняецца. І мы павінны быць гатовыя да яго змен. Нельга змяніць надвор'е, але можна да яго прыстасавацца. З 1989 года назіраецца пацяпленне. У першую чаргу цяплеюць зімовыя месяцы, ну і летнія не адстаюць. Змяняецца колькасць ападкаў, хуткасць ветру. Зараз у нас ужо сельскагаспадарчыя зоны прасунуліся значна паўночней і зараз вы, пэўна, бачылі можна вырошчваць нават бахчавыя культуры на Палессі".

А што датычыцца прагнозу надвор'я на найбліжэйшы час - то ўжо ў гэтыя выхадныя сіноптыкі гавораць аб пахаладанні. Але ненадоўга. З аўторка зноў будзе цяпло. Такім абяцае быць і красавік. Прыемнае надвор'е ў сярэдзіне вясны могуць сапсаваць толькі дажджы. Іх папярэдне будзе больш як 10.