Лета – пара блокбастараў і камедый

18 июля 2015

"Чалавек-мурашка", "Супер Майк", "Гараскоп на ўдачу" – такімі назвамі зараз стракацяць гарадскія афішы. У найбліжэйшы час у Мінскім відэапракаце стартуюць доўгачаканыя стужкі "Пікселі" і "Папяровыя гарады". Сярод навінак сталічныя кінатэатры прапануюць гледачам працяг паспяховых фільмаў. Гэта новая частка "Фантастычнай чацвёркі", "Місія невыканальная" з Томам Крузам, "Перавозчык" і "Хітман". На пачатку жніўня гледачоў чакаюць самыя гарачыя прэм’еры сезона. Сярод іх "Марсіянін", "Эверэст", "Агенты АНКЛ" і камедыя "Канікулы".

Дарэчы, усяго ў Мінску 24 кіназалы. Спецыялісты супакоілі: цэны на сеансы ў сталічных кінатэатрах застануцца нязменнымі.