Лета не перастае радаваць цёплым надвор’ем

29 июня 2015

У Мінску і вобласці на гэтым тыдні сонечна. Заўтра слупок тэрмометра ўначы будзе паказваць ад 8 да 12 са знакам плюс. Днём чакаецца 27 градусаў вышэй за нуль. У сераду магчымы кароткачасовы дождж. Уначы паветра прагрэецца да 12 градусаў, удзень да 24 са знакам плюс.

Дзмітрый Рабаў, начальнік cлужбы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "З чацвярга ўладу над надвор'ем возьме вельмі цёплы антыцыклон, з чацвярга да нядзелі чакаецца без ападкаў, пераменная воблачнасць і павышэнне тэмпературы. У пятніцу да 30 градусаў. У суботу 32, у нядзелю 33 градусы цяпла".

Увогуле ж, надыходзячы ліпень сіноптыкі прагназуюць гарачым. З-за засушлівага надвор'я павысіцца верагоднасць узгаранняў.