Лета пачынаецца са спякоты

1 июня 2018

Па-ранейшаму ў сталіцы і вобласці захоўваецца цёплае, сонечнае і сухое надвор'е. У першыя летнія выхадныя спякотны максімум дасягне плюс 30 градусаў. Ападкаў не прагназуецца. З аўторка пачне паступаць больш халоднае паветра з паўночнага захаду Еўропы. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Дзённая тэмпература паветра складзе ад 16 да 23 цяпла.