10 июля 2017

Заўтра на поўдні Мінскай вобласці - у Салігорску і Клецку - да плюс 29-ці. Але спёку будуць суправаджаць навальнічныя дажджы і моцныя ліўні. Магчымы град і шквалістае ўзмацненне ветру да 20 метраў за секунду. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Аксана Цімафеева, дзяжурны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: “У Мінску заўтра ноччу плюс 14-16, а днём плюс 26-28. Дождж, навальніца. І таксама мы чакаем моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру”.

Бліжэй да выхадных ізноў прыметна пахаладае. З пятніцы ўплыў акажуць чарговыя атмасферныя франты са Скандынавіі.