Летняя школа ткацтва адкрылася ў вёсцы Неглюбка Гомельскай вобласці. Курс навучання разлічаны на 4 дні. Старажытнаму рамяству тут вучаць усіх, хто жадае. Адукацыйны праект стартаваў напярэдані свята ткацтва “Кросенцы”, які пройдзе 19 жніўня чацвёрты раз. Яго мэта - захаванне і папулярызацыя народных рамёстваў. Дарэчы, неглюбскія ручнікі - унікальная з'ява для ўсёй Беларусі. Яны ўваходзяць у спіс гісторыка-культурнай спадчыны.
Вырабам ручнікоў у летняй школе не абмежаваліся. Неглюбскую культуру вывучаюць у комплексе: у праграме стварэнне лялек-абярэгаў, пляценне на пальцах і народна-бытавыя танцы.













