Летняе надвор'е будзе радаваць Мінск і вобласць у гэтыя выхадныя

2 сентября 2016

У суботу пераважна без ападкаў, ноччу ў вобласці +8,13. Днём паветра прагрэецца да 24. У ноч на нядзелю магчымы кароткачасовы дождж, у асобных раёнах навальніца. Але ж днём высокі тэмпературны рэжым захаваецца – да 24 з плюсам, а на поўдні +25, 26 градусаў. У пачатку наступнага тыдня такое цёплае надвор'е захаваецца. Першую дэкаду верасня сапраўды можна лічыць бабіным летам.

Гэты верасень сіноптыкі прагназуюць цяплейшым чым звычайны. Сярэдняя тэмпература паветра будзе вышэйшай на 1-2 градусы. А колькасць ападкаў - меншая за шматгадовыя значэнні. Такое надвор'е характэрна для летняга жніўня.