Дзень яркіх культурных адкрыццяў і сюрпрызаў - кожная субота, месца сустрэчы - Верхні горад. У сталіцы стартаваў летні музычна-турыстычны сезон. Адзін з акцэнтаў - на сямейны адпачынак і спектаклі для дзяцей. Так, ужо 5 чэрвеня каля ратушы юныя гледачы змогуць убачыць спектакль "Муха-Цакатуха". У афішы таксама - "Кот у ботах", "Прынц і пачвара". А ўжо 12 чэрвеня Верхні горад прыме Дні культуры Расіі. З сярэдзіны лета ў праграме - адзін з папулярных праектаў "Класіка ля Ратушы".
Дададзім, што ў жніўні ў рамках Дзён нацыянальных культур на сцэне ля сталічнай ратушы таксама можна будзе адчуць і ўвесь каларыт творчых калектываў з Малдовы.













