Летнім надвор'ем развітаецца май

27 мая 2016

Тэмпература паветра чакаецца да 4 градусаў вышэй за норму. Уплываць будуць адначасова цёплыя і вільготныя паветраныя масы з Чорнага мора. Яны і прынясуць сонечнае надвор'е. Тым не менш верагодныя кароткачасовыя навальнічныя дажджы. У суботу ў сталіцы днём + 24, у нядзелю – 25 цяпла. Камфортнае надвор'е чакаецца і па ўсёй Мінскай вобласці. А тэмпература вады ў рэках і азёрах цэнтральнага рэгіёна - як на Чарнаморскім узбярэжжы: у выхадныя яна прагрэецца да +20 градусаў.