Летняе аздараўленне ў Мінскай вобласці выбіраюць усё больш школьнікаў з замежных краін

9 августа 2019

Канікулы з беларускім каларытам. Летняе аздараўленне ў Мінскай вобласці выбіраюць усё больш школьнікаў з замежных краін - жыхары Японіі, Кітая, Сірыі і Расіі. Напрыклад, у Дзяржынскім раёне з нашай гасціннасцю зараз знаёміцца каманда з горада Ціхвін Ленінградскай вобласці. Для гасцей - спартыўныя турніры, пазнавальныя экскурсіі і фестывалі, падчас якіх яны таксама дзеляцца сваімі ведамі з новымі сябрамі.

Расійскія школьнікі ўжо дзясяты год адпачываюць у Дзяржынскім раёне. Міжнародную змену аб’яднала тэма сяброўства славянскіх народаў.