"Вялікі дзякуй усім ветэранам за тое, што захавалі мір на зямлі і перамаглі фашызм", - гэта віншаванне з Днём Перамогі ад ураджэнца Беларусі, Героя Расіі касманаўта Алега Навіцкага.
Ён тройчы адпраўляўся ў экспедыцыі і выходзіў у адкрыты космас. І як чалавек ваенны, ведае і разумее, якая цана ў слова "перамога".
Алег Навіцкі, лётчык-касманаўт, Герой Расіі:
Дарагія сябры! Паважаныя землякі! Ад усёй душы віншую ўсіх вас з самым выдатным святам у нашым жыцці - з Днём Перамогі. Вялікі дзякуй і нізкі паклон усім нашым ветэранам, усім, хто дажыў да цяперашніх дзён, усім, хто заўчасна сышоў, тым, хто пакінуў сваё жыццё на палях бітваў, за тое, што яны далі нам магчымасць спакойна працаваць, жыць у гэты мірны час. І наша задача - ад усёй душы, з усіх сіл імкнуцца захаваць гэты мір і не даць фашызму хоць крыху трапіць у наша жыццё. Са святам вас!













