Лясны пажар пад Гроднам лакалізаваны

25 Красавіка 2019

Пункт пропуску "Прывалка" пачаў працаваць у поўным аб'ёме. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта. Для тушэння, як паведамляецца, задзейнічалі больш як 340 чалавек і 70 адзінак тэхнікі. Перакрываўся рух транспарту ў бок Літвы. Для маніторынгу сітуацыі ў начныя гадзіны выстаўленыя пасты.
Агнём, нагадаем, было ахоплена і 400 гектараў багністай мясцовасці ў Столінскім раёне. Ачаг узгаранняў трапіў на вёску Альманы.
Там тушэнне травы і хмызняка  працягваецца. У ліквідацыі НЗ удзельнічаюць 42 адзінкі тэхнікі і 140 ратавальнікаў. Працу  ўскладняе адсутнасць пад'язных шляхоў і багністая мясцовасць. За суткі верталёты Мі-8  амаль сто разоў скінулі ваду. Авіяцыя працягвае маніторыць сітуацыю  на месцы.