Лясны кот зноў з'явіўся ў Беларусі

30 октября 2017

Лясны кот - праз 90 гадоў! - зноў з'явіўся ў Беларусі. Прадстаўнік гэтага віду трапіў у аб'ектыў фотапасткі на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Лічылася, што драпежнік больш не жыве ў нашых лясах. Ад свайго найбліжэйшага суродзіча, хатняга ката, лясны адрозніваецца вялікімі памерамі і лютым норавам. Правільнасць вызначэння віду пацвердзілі вядомыя ўкраінскія заолагі. На тэрыторыі гэтай краіны ёсць папуляцыя ляснога ката.