Ляснічых напярэдадні прафесійнага свята адзначылі ўзнагародамі

13 сентября 2017

Тых, хто ў лесе ведае кожную сцяжынку, сёння ўшаноўвалі ў сталіцы напярэдадні прафесійнага свята. Каля трох соцень ляснічых у канцэртнай зале ДК МАЗ адзначылі ганаровымі граматамі і падзякамі. Сёння ж падвялі і вынікі плённай працы. Працягваецца мадэрнізацыя вытворчасцяў, павялічваюцца аб'ёмы на экспарт. За рэкордныя тэрміны ляснічыя вобласці разабралі буралом і аднавілі зялёныя насаджэнні. Амаль 9 тысяч гектараў новага лесу ўжо расце.

Павіншаваць леснікоў на сцэну выйшлі і артысты эстрады. Нагадаем, сваё прафесійнае свята работнікі лясной гаспадаркі адзначаць 17 верасня.