Лясгасы Мінскай вобласці пачнуць высадку маладога лесу на два-тры тыдні раней

3 марта 2020
Ранні сезон абумоўлены цёплай зімой. У лясах неабходна высадзіць дрэвы і сеянцы на плошчы пяць тысяч гектараў. У многіх лясніцтвах спецыялісты пачалі рыхтаваць землі. 

Сярод асартыменту пераважаюць змяшаныя пасадкі хваёвых дрэў і бярозы. З гадавальнікаў хутка пачнецца перасяленне дуба, клёна, ясеня. У Старадарожскім лясніцтве сёлета высадзяць яшчэ і эксперыментальную пляцоўку. Падрабязнасцi ў Наталлі Кезік.

Але пуставаць гэтым гектарам засталося нядоўга: максімум праз два тыдні тут высадзяць малады лес - сама меней 15 000 саджанцаў. Спецыялістам засталося дачакацца неабходнай вільготнасці глебы і тэмпературы паветра. Пасадкі сёлета пачнуцца раней за звычайнае. І да такога рэжыму спецыялісты лясгаса гатовы. 

У Старадарожскага лясгаса на сёлетнюю вясну шмат планаў - пад пасадку адвялі семсот гектараў. Высадзяць амаль тры мільёны маладых сосен, бярозак, дубоў і клёнаў. Сёлета ў лясгасе падрыхтавалі месца і для эксперыменту. 

У Мінскай вобласці Старадарожскі лясгас адзіны спрабуе вывесці рэдкую пароду дрэў, у Беларусі такіх эксперыментальных пляцовак усяго чатыры. Першая букавая плантацыя тут з’явілася ў мінулым годзе. Саджанцы з насення ў цяпліцах вырошчвалі цэлы год. Сёлета на падыходзе - новая партыя парасткаў цеплалюбівага дрэва.

Зараз у гадавальніках лясгасаў ранняя гарачая пара. Спецыялісты рыхтуюць сеянцы сасны, елкі, дуба, клёна і ясеня да перасялення ў лес. Усе лясныя культуры тут уласнай селекцыі.

Адначасова апрацоўваюць і глебу для новага ўраджаю наступнага года. 

Насенне на гэтай плантацыі высадзілі мінулай вясной. Праз год тут вырасла пяць з паловай мільёнаў сеянцаў сасны. І ўсяго праз некалькі тыдняў іх адправяць у лес і высадзяць на месцы былых высечак. 

Штогод у гадавальніку на дваццаці гектарах спецыялісты вырошчваюць дзесяць парод лясных дрэў. І яшчэ 65 відаў дэкаратыўных на выбар для прысядзібных участкаў гараджан. Такі  асартымент таксама з кожным годам пашыраюць - выводзяць новыя пароды паўднёвых і экзатычных раслін.