Лясгасы Мінскай вобласці рыхтуюцца да распродажу навагодніх дрэў

4 декабря 2019
Больш за 40 тысяч навагодніх дрэў нарыхтуюць лясгасы Мінскай вобласці. У гадавальніках прапануюць хвойныя елі, сосны і піхты ў кадках. Цана - ад 27 рублёў за метровае дрэва. Акрамя таго, збіраюць навагоднія букеты са свежых галінак ядлоўца і ягад рабіны. Усяго збяруць паўтары тысячы навагодніх букетаў. У рэгіёне ёлачныя кірмашы стартуюць з 20 снежня, пляцовак - больш за 220, і разгорнуцца яны ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах.

У той жа час лясы пад пільным кантролем. Штраф за незаконную вырубку ёлак да 50 базавых велічынь.