Лясгасы Мінскай вобласці рыхтуюцца да масавага сезона збору ягад і грыбоў

21 июня 2014
Наводзіцца парадак у зонах адпачынку, устанаўліваюцца дадатковыя сметнікі, аднаўляюцца антыпажарныя траншэі. Работнікі лясгасаў заклікаюць і аматараў лясных вандровак быць беражлівымі і выконваць правілы бяспекі. Вогнішча распальваць у спецыяльна прызначаных месцах, не раскідваць смецце, а ягады збіраць без самаробных дапаможных інструментаў. Яны наносяць раслінам шкоду.

За парушэнне правіл карыстання прыродным багаццем прадугледжаны штраф. У гэтым сезоне ў рэгіёне ўжо выяўлена каля паўсотні парушальнікаў.