Лясгасы Беларусі сочаць за магчымымі ўзгараннямі ў экасістэме

4 июля 2022

Апошнія дні анамальнай спякоты асабліва напружаныя для супрацоўнікаў лясных гаспадарак. Кожны квадратны метр лясных масіваў старанна кантралююць. Спецыялісты выязджаюць у лес на матацыклах, робяць пешыя абходы, каб загадзя выявіць магчымае ўзгаранне. І каб прадухіліць распаўсюджванне агню, работнікі абсталююць мінералізаваныя палосы. Адкрыты грунт дазволіць спыніць полымя і дасць час аператыўна зрэагаваць.

Мінская вобласць

На інтэрактыўнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі можна сачыць за забаронамі і абмежаваннямі на наведванне лясоў. Так, зараз лясныя прагулкі ў Мінскай вобласці абмежаваны ў 20 раёнах. Спецыялісты просяць ўлічваць гэтыя акалічнасці. Па-ранейшаму галоўнай прычынай пажараў у лясах застаецца менавіта неасцярожная дзейнасць чалавека.