Лясы цэнтральнага рэгіёна закрылі для наведвальнікаў

20 июня 2015

Лясы цэнтральнага рэгіёна закрылі для наведвальнікаў, за выключэннем спецыяльна абсталяваных пляцовак адпачынку. Гэта адна з мер прафілактыкі лясных пажараў. Акрамя таго, у поўнай гатоўнасці ўсе лясныя службы, а таксама супрацоўнікі МНС. Антаніна Станкевіч пераканалася: здарэнне прасцей папярэдзіць, чым змагацца з наступствамі.

Інжынер па ахове лесу Максім Унучак прызнаецца: яшчэ гадоў 5 таму назіраць за сітуацыяй ў лясах трэба было ва ўсе вочы ў літаральным сэнсе. Сітуацыю маніторылі са спецыяльных вышак самі ляснічыя. Але хіба далёка ўбачыць чалавечае вока? Іншая справа - лічбавае. Радыус дзеяння камеры назірання - 15-20 кіламетраў.

Адну з такіх каманд як раз і ўзначальвае Уладзімір Занкевіч. Не без гонару дэманструе пажарную станцыю Старыцкага лясніцтва. Тут ва ўсім - як кажуць - армейскі парадак. У наяўнасці і сякеры, і рыдлёўкі, і вадзяныя помпы з рукавамі рознай даўжыні.

Для тушэння пажараў ляснічыя вобласці выкарыстоўваюць і больш сучасныя тэхналогіі. У спалучэнні ўсё гэта дае свой эфект.

Акрамя таго, зараз аднаўляюць мінеральныя палосы - яны дазваляюць хутка лакалізаваць узгаранне і не даць агню распаўсюдзіцца на вялікую плошчу. Эфектыўная мера і забарона на наведванне лясоў. Усе шлагбаўмы зараз зачыненыя, каб ніводная машына не трапіла у гушчар. Гэта ж тычыцца і людзей. Менавіта па іх віне часцей за ўсё і здараюцца лясныя пажары.

Цёплае і сухое надвор’е, дарэчы, лічыцца самым небяспечным і прымушае зацікаўленыя службы быць вельмі пільнымі. Гэта няпроста, але падлічваць страты пасля пажару яшчэ больш складана.